wd wp Пошук:

Універсітэт Акадыя

Універсітэт Акадыя (фр.: Acadia University) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Вулфвіл правінцыі Новая Шатландыя, Канада, за 100 км ад сталіцы правінцыі, горада Галіфакс. Свецкі ўніверсітэт заснаваны баптысцкім адукацыйным таварыствам у 1838 годзе.

Навучанне ажыццяўляецца на чатырох факультэтах. Універсітэт спецыялізуецца ў асноўным на бакалаўрскіх праграмах, але мае некалькі праграм больш высокага ўзроўню.

На тэрыторыі ўніверсітэцкага кампуса размешчаны таксама Дзівініці-каледж Акадыя — духоўная семінарыя, заснаваная ў 1968 годзе.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1838 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Канады
Катэгорыя·Новая Шатландыя