wd wp Пошук:

Універсаль

Універсаль (Universal, іншыя назвы — мондалінгва, інверсаль) — схематычная апастэрыёрная мова, распрацаваная ў 1923—1928 гадах Г. І. Мураўкіным (Берлін) і Л. І. Васілеўскім (Харкаў). Мова ўжывае слоўнік і граматыку эсперанта, але ў ёй значна павялічаны узровень апрыёрнасці на розных узроўнях моўнай структуры, у адрозненні ад іншых эсперантоідаў.

Фанетыка, арфаграфія

Падчас стварэння алфавіта, быў узяты за аснову Міжнародны фанетычны алфавіт, да лацінскіх літар дабаўлены сімвалы ø, ə, ʒ, ŋ,ʃ. Ужываюцца таксама надрадковыя знакі — для даўгаты і назалізацыі галосных, палаталізацыі зычных. Афрыкаты пішуцца дыграфамі — ʦ, ʣ, ʧ, ʤ. Націск звычайна ставіцца на галосным перад канчатковым зычным (як у іда), але можа зрушвацца, вызначаючыся падчас напісання. Падвойныя зычныя падзяляюцца галоснай ə, якая не ўплывае на месца націску.

Словаўтварэнне

У мове няма прынцыповага адрознення паміж словаўтварэннем і зменамі слова. Тымі ж самымі сродкамі магчыма сфарміраваць і лексічныя і граматычныя значэнні ад асноў, якія належаць розным марфалагічным катэгорыям. Акрамя атрыманай у спадчыну ад эсперанта аглютынацыі, таксама ўжываюцца:

Марфалогія, сінтаксіс

Прыметнікі не дапасуюцца да назоўнікаў паводле роду і ліку, але іх флексіі назалізуюцца у вінавальным склоне, што з’яўляецца факультатыўным падчас звычайнага парадку слоў. Прынцып функцыяналізму мовы універсаль вызначае падпарадкаванне марфалогіі сінтаксісу і граматыцы. Прынцып прагматызму і эканоміі дыктуе патрабаванне факультатыўнасці граматычных форм і пазбаўлення аб усялякай залішнясці.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Эсперантоіды
Катэгорыя·Штучныя мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты