Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара — установа прафесійнага навучання ў аг. Ула.
Заснаваны як вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі заснаванага 13 лістапада 1953 года. У студзені 1957 года перайменаваны ў Ульскае ДПТВ № 3 механізацыі сельскай гаспадаркі, у жніўні 1959 года — у Ульскае СПТВ № 3 механізацыі сельскай гаспадаркі.
30 мая 1975 года вучылішчу прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Л. М. Даватара. У 1986 годзе вучылішча перайменавана ў Ульскае ПТВ № 3 сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара.
З 10.07.2001 года ў адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 431 вучылішчу прысвоены статус «Установа адукацыі Ульскае ДПТВ № 3 сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара».
05.11.2007 г. рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 776 Установа адукацыі перайменавана ў Ульскі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара.
Падрыхтавана больш за 20 тысяч кваліфікаваных кадраў.
Тэмы гэтай старонкі (5):