wd wp Пошук:

Ульмскі сабор

Ульмскі сабор (ням. Ulmer Münster) — лютэранская царква ў Ульме ў нямецкай зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Фактычна не з’яўляецца саборам, бо біскуп Евангелічнай Зямельнай Царквы Вюртэмберга, якой належыць храм, мае рэзідэнцыю ў Штутгарце.

Сабор быў закладзены ў 1377 годзе, а ў 1392 годзе пачалося яго будаўніцтва пад кіраўніцтвам Ульрыха Энсінгена. У 1405 г. асноўная частка сабора была завершана, і ён быў асвячоны, аднак пасля будаўніцтва прыпынілася з-за таго, што бакавыя нефы не вытрымлівалі цяжару скляпенняў. У 1530—1543 гадах, пасля пераходу храма да лютэранства, будаўніцтва аднавілася, і шпіль вежы дасягнуў вышыні ў 100 м, аднак пасля гэтага з-за фінансавых праблем дабудоўва была спынена. У 1817—1890 гадах сабор быў цалкам завершаны. 17 снежня 1944 года царква амаль не пацярпела ад бамбардзіровак, якія зруйнавалі большую частку гістарычнага цэнтра горада Ульм.

Спасылкі

  1. (unspecified title) Праверана 10 лістапада 2020.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы Бадэн-Вюртэмберга
Катэгорыя·З’явіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Ульм
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Лютэранскія храмы Германіі
Катэгорыя·Саборы Германіі
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Збудаванні Германіі ў гатычным стылі