wd wp Пошук:

Улу-Мухамед

Улу-Мухамед хан (Улуг Мухамед*,* тат. Oluğ Möxämmät, Олуг Мөхәммәт, اولوغ محمد‎ 14051445, Казань) — сярэднявечны дзяржаўны дзеяч, чынгізід, золатаардынскі (да 1436), крымскі (1437) і казанскі хан (14381445). Сын Ічкіле Хасан аглана, тукайцімурыд. Атрымаў мянушку «Улу» — старшы, у адрозненне ад іншага Мухамеда, якога клікалі «Кічы» — малодшы.

Заснавальнік Казанскага ханства (1438), заснавальнік Касімаўскага ханства.

Хан Улуса Джучы ў 14191423, 14261426, 1428. У 14281432 вёў зацятую барацьбу за валоданне Улусам Джучы з прадстаўнікамі малодшай галіны дынастыі Тукайцімурыдаў. Пацярпеў паражэнне, бег (1423) у Волжска-Камскую Булгарыю. З дапамогай вялікага князя літоўскага Вітаўта вярнуў золатаардынскі прастол (1426). Распаўсюдзіўшы сваю ўладу на Крым, усталяваў дружалюбныя адносіны з турэцкім султанам Мурадам II. Адправіў пасольства ў Егіпет (1428—1429). У 1431 годзе на суд да Улу-Мухамеда прыязджалі сын і ўнук Дзмітрыя Данскога, якія прэтэндавалі на велікакняжацкі сталец. Хан вырашыў справу на карысць унука, Васіля II Васільевіча.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Дынастыя Чынгізідаў
Катэгорыя·Ханы Залатой Арды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1445 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Казані
Катэгорыя·Военачальнікі Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1405 годзе
Катэгорыя·Тукацімурыды
Катэгорыя·Казанскія ханы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы