У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лахоня. Уладлен Рыгоравіч Лахоня (7 лістапада 1934, Днепрапятроўск — 14 ліпеня 2021, Мінск) — беларускі архітэктар.
Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Алма-Аты, Адэсы, з 1972 года — галоўны архітэктар майстэрні ў Белжылпраекце, з 1975 года — архітэктар Мінскага мастацка-вытворчага камбіната. У 1978—1983 гадах вучыўся ва Украінскім паліграфічным інстытуце па спецыяльнасці мастак-графік.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Пражываў у Мінску.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП гарадоў і курортаў Казахстана (1959—1969), рэканструкцыя Варанцоўскага палаца, Музея заходняга мастацтва ў Адэсе (1969—1972), Мінскага педінстытута замежных моў, Рэспубліканскай сельскагаспадарчай бібліятэкі, прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў Мінску (1975—1983).