wd wp Пошук:

Уладзіслаў Блін

Уладзіслаў Блін (31 мая 1954) — каталіцкі біскуп-эмерыт Віцебскі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Свідвіне Кашалінскага ваяводства ў Польшчы (бацькі яго родам з Беларусі). Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю(польск.) бел. ва Улацлаўку і 25 мая 1980 года атрымаў святарскае пасвячэнне. Вучыўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце і Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве.

Высвячаны на святара 25 мая 1980 года. У 1989 годзе вярнуўся ў Беларусь, быў пробашчам кафедральнага сабора ў Магілёве, дзе ў 1992 годзе заснаваў Міжнародны экуменічны фестываль «Магутны Божа». У 1998 годзе атрымаў ступень доктара тэалогіі. 13 кастрычніка 1999 года Папа Ян Павел II прызначыў Уладзіслава Бліна біскупам навастворанай Віцебскай дыяцэзіі. 20 лістапада таго ж года Уладзіслаў Блін быў пасвечаны на біскупа.

14 чэрвеня 2006 года абраны Намеснікам Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Старшыня Экуменічнай камісіі, а таксама Камісіі агульнага душпастырства епіскапату Беларусі.

25 лютага 2013 года Папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне біскупа Уладзіслава Бліна аб адстаўцы з кіравання Віцебскай дыяцэзіяй.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Біскупы віцебскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходнепаморскім ваяводстве
Катэгорыя·Выпускнікі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы