У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Горбач. Уладзіслаў Аляксеевіч Горбач (нар. 14 ліпеня 1997) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі.
Пераможца Алімпійскіх дзён моладзі Беларусі 2013 года на дыстанцыі 200 м вольным стылем[1].
Срэбраны прызёр Першынства Беларусі 2014 года на дыстанцыі 400 м вольным стылем[2].
Пераможца Першынства Беларусі 2015 года на дыстанцыі 200 м вольным стылем[3].