wd wp Пошук:

Уладзімір Цімафеевіч Плыткевіч

Уладзімір Цімафеевіч Плыткевіч (нар. 29 снежня 1965, Віцебск) — беларускі ўрач і дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Лейтэнант медыцынскай службы запасу.

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ордэна Дружбы народаў медыцынскі інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў урачом-інтэрнам па хірургіі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, урачом-выкладчыкам хірургічных хвароб Аршанскага медыцынскага вучылішча, урачом-хірургам хірургічнага аддзялення паліклінікі галаўнога тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання № 1 г. Оршы, клінічным ардынатарам кафедры неадкладнай хірургіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў г. Мінска, клінічным ардынатарам Віцебскага медыцынскага інстытута, урачом-хірургам хірургічнага аддзялення гарадскога тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання № 1 г. Оршы, урачом-хірургам хірургічнага кабінета паліклінікі Вузлавой бальніцы на ст. Орша Віцебскай вобласці, галоўным урачом тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання Аршанскага раёна (г. Барань), галоўным урачом установы аховы здароўя «Аршанскае гарадское амбулаторна-паліклінічнае аб’яднанне».

Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Аршанская цэнтральная паліклініка».

Выбіраўся дэпутатам Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Узнагароды

Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны-2011». Узнагароджаны юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама, Аршанскага райвыканкама, граматамі ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама[2].

Зноскі

  1. Плыткевіч Уладзімір Цімафеевіч Архівавана 18 жніўня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску