wd wp Пошук:

Уладзімір Сяргеевіч Базан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Базан. Уладзімір Сяргеевіч Базан (нар. 21 кастрычніка 1953, г. Унеча, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі фотамастак, фотажурналіст.

Біяграфія

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1978). У 1980—1990 гадах працаваў фатографам, карэспандэнтам, адказным сакратаром у віцебскай шматтыражнай газеце «Строитель». У 1990—2007 галоўны рэдактар, дызайнер і фотакарэспандэнт газеты «Витебский курьер». Галоўны рэдактар спецыяльнага нумара газеты, прысвечанага Першым Шагалаўскім дням у Віцебску (1991). У сярэдзіне 80-х узначальваў віцебскі фотаклуб «Віцьба». Жыве ў Францыі.

Творчасць

Фатаграфіям У. Базана ўласцівыя выкарыстанне арыгінальных прыёмаў кампазіцыі, старанны адбор натурнага матэрыялу, высокі прафесіяналізм тэхнічнага выканання.

Цэнтральнае месца ў творчасці займае рэпартажная, публіцыстычная, жанравая фатаграфія. Сярод асноўных работ: серыі «Думай, хлопец!» (1982—2005), «Свята ў праваслаўнай царкве» (1988), «Арменія. Снежань. 1988», «Піянерскі лагер» (1989), «Прыкметы» (1989), «Чарнобыльскі нацюрморт» (1996), «Парыж! Парыж! Я не хачу дадому!» (2001—2007).

Фатаграфіі публікаваліся ў часопісах «Советское фото», «Огонек», «Театр», а таксама выданнях «Новое русское слово», «Комсомольская правда», «Знамя юности», «Витебский курьер».

Аўтар фотаальбомаў «Віцебск» (2004, 2006), «Нінбург» (2007), «Віцебск» сумесна з А. Глебавым (2007), а таксама кнігі «Марк Шагал і Віцебск» з Л. Хмяльніцкай і А. Вышкам (2007).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Фатографы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Унечы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
Катэгорыя·Фатографы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы