У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кахановіч.
Уладзімір Сямёнавіч Кахановіч (2 ліпеня 1929, в. Бранавічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 27 сакавіка 1992) — беларускі спецыяліст у галіне электраэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1991).
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы», 1953).
Працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену АН БССР (1958—1964), Беларускім філіяле Энергетычнага інстытута імя Г. М. Кржыжаноўскага (1964—1981, старшы навуковы супрацоўнік, начальнік аддзела, загадчык сектара, загадчык лабараторыі інфармацыйна-вымяральнай тэхнікі), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1953—1958 і 1981—1992, энергетычны факультэт, кафедра «Тэарэтычныя асновы электратэхнікі», у 1987—1992 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і ўкараненне аўтаматызаваных інфармацыйна-вымяральных сістэм уліку і кантролю электрычнай і цеплавой энергіі.
Званне «Заслужаны вынаходнік Беларускай ССР» (1970) і інш.