wd wp Пошук:

Уладзімір Рыгоравіч Іванюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іванюк. Уладзімір Рыгоравіч Іванюк (нар. 23 ліпеня 1941, в. Мяфёдавічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці — 22 мая 2009) — беларускі вучоны ў галіне аховы раслін. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992—2002). Доктар біялагічных навук (1982), прафесар (1992).

Біяграфія

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1964). З 1964 года малодшы навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва, у 1971—1986 гадах старшы навуковы супрацоўнік; у 1986—1989 гадах загадчык аддзела, у 1989—1999 гадах галоўны навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ аховы раслін.

З 1999 годзе галоўны навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ бульбаводства (з 2006 года Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве). Адначасова ў 1998—2005 гадах прафесар кафедры Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта і кафедры БДСГА.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне імунітэту і аховы сельскагаспадарчых культур ад хвароб і шкоднікаў. Правёў вывучэнне біялогіі ўзбуджальнікаў хвароб бульбы, агароднінных культур, лубіна і інш выявіў уплыў фактараў навакольнага асяроддзя, сродкаў аховы і ўстойлівасці гатункаў на асноўныя жыццёвыя функцыі патагенаў і патагенез. Устанавіў структуру папуляцый і яе дынаміку ў прасторы і часе. Распрацаваў метады прагнозу і кантролю мікраэвалюцыі фітапатагенных мікраарганізмаў. Выявіў эфектыўнасць шэрагу агратэхнічных прыёмаў, пестыцыдаў і біялагічных сродкаў аховы супраць комплексу грыбных і бактэрыяльных захворванняў. Прапанаваў высокаэфектыўныя метады ацэнкі і адбору селекцыйнага матэрыялу па прыкмеце хваробаўстойлівасці. Распрацаваў матэматычныя мадэлі ўзаемаадносін у сістэме «расліна — патаген — навакольнае асяроддзе», якія дазваляюць прагназаваць характар праявы найбольш шкоднасных захворванняў сельскагаспадарчых культур у Беларусі і планаваць аб’ёмы правядзення ахоўных мерапрыемстваў. Выявіў прычыны ўзнікнення і развіцця эпіфітацый хвароб, спосабы падаўлення паразітычнай актыўнасці патагенаў і павышэння хваробаўстойлівасці сельскагаспадарчых культур.

Аўтар каля 500 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій, 12 аўтарскіх пасведчанняў.

Асноўныя працы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 22 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе