wd wp Пошук:

Уладзімір Паўлавіч Паўлюкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўлюкевіч. Уладзімір Паўлавіч Паўлюкевіч (нар. 26 кастрычніка 1961, Пясчанка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі інжынер, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Біяграфія

Скончыў Салігорскі горна-хімічны тэхнікум імя М. Тарэза (горная электрамеханіка), Маскоўскі дзяржаўны адкрыты ўніверсітэт (горныя машыны і абсталяванне).

Працоўную дзейнасць пачаў вучнем слесара, слесарам па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы сільвінітавай абагачальнай фабрыкі другога рудаўпраўлення вытворчага аб’яднання «Беларуськалій» імя 50-годдзя СССР. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам участка па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы, начальнікам бюро аўтаматызаванай сістэмы ўпраўлення тэхналагічным працэсам, намеснікам галоўнага інжынера па аўтаматызацыі, галоўным інжынерам, начальнікам цэха сільвінітавай абагачальнай фабрыкі другога рудаўпраўлення рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб’яднанне „Беларуськалій“», галоўным інжынерам трэцяга рудаўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій».

Дырэктар трэцяга рудаўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Узнагароды

Занесены на раённую Дошку гонару.

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, Салігорскага гарвыканкама, адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій» і знакам «Ганаровы хімік»[2].

Зноскі

  1. Паўлюкевіч Уладзімір Паўлавіч Архівавана 18 жніўня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»