wd wp Пошук:

Уладзімір Міхайлавіч Лабанкоў

Уладзімір Міхайлавіч Лабанкоў (нар. 27 лютага 1959, Тарту, Эстонія) — расійскі і беларускі хірург. Доктар медыцынскіх навук (Расія, 2008; Беларусь, 2009), прафесар (спецыяльнасць «Клінічная медыцына», 2009). Член Беларускай асацыяцыі хірургаў (1993), Расійскага таварыства хірургаў-гастраэнтэролагаў (2007), Еўрапейскага таварыства хірургаў (ESS, 2007), Міжнароднай асацыяцыі хірургаў, гастраэнтэролагаў і анколагаў (IASGO, 1997).

Біяграфія

Скончыў 2-гі Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут імя М. І. Пірагова (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1982; клінічная ардынатура, спецыяльнасць «Хірургія», 1984); Інстытут хірургіі імя А. В. Вішнеўскага (аспірантура, 1991).

Працаваў у Пскоўскай абласной бальніцы (1984—1992, урач-хірург); Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1992—2013; кафедра хірургічных хвароб № 1, у 1994—2013 — загадчык кафедры); Пскоўскім дзяржаўным універсітэце (з 2013, факультэт прыродазнаўчых навук, медыцынскай і псіхалагічнай адукацыі, кафедра клінічнай медыцыны, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: хірургія; гастраэнтэралогія; грамадскае здароўе і ахова здароўя; клінічная эпідэміялогія і хронабіялогія хірургічных хвароб.

Узнагароды

Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2009).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі РДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Хірургі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тарту
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»