wd wp Пошук:

Уладзімір Міхайлавіч Казбярук

Уладзімір Міхайлавіч Казбяру́к (нар. 29 жніўня 1923, в. Бандары, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча - 4 красавіка 2016) — беларускі літаратуразнавец.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў БДУ (1949). У 1949-52 настаўнік у Навагрудскім раёне, выкладчык Полацкага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце (1952-55). У 1959-91 у Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук (1963). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Вывучаў беларуска-польскія літаратурныя сувязі, беларускі рамантызм ХІХ — пач. ХХ ст. Аўтар даследаванняў па гісторыі Беларусі і беларускай культуры (ліквідацыя беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай свядомасці ў XVII — XVIII ст., беларускае нацыянальнае адраджэнне ў ХІХ — пач. ХХ ст., утварэнне БНР, жыццё і літаратурная дзейнасць Ф. Скарыны, Г. Пельгрымоўскага, С. Тшашчкоўскай, К. Каліноўскага, А. Гаруна і інш.).

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1923 годзе
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Кандыдаты філалагічных навук
Вучоныя паводле алфавіта
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Літаратуразнаўцы Беларусі
Асобы
Памерлі 4 красавіка
Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Выкладчыкі Полацкага педагагічнага інстытута
Памерлі ў 2016 годзе
Нарадзіліся 29 жніўня
Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце
Гісторыкі Беларусі
Выпускнікі БДУ