Уладзімір Мікалаевіч Сулімскі — беларускі дыпламат.
29 кастрычніка 1999 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах [1]. 10 сакавіка 2000 года прызначаны таксама Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бахрэйн і Дзяржаве Катар па сумяшчальніцтве [2]. 4 ліпеня 2000 года стаў дадаткова паслом у Дзяржаве Кувейт па сумяшчальніцтве [3]. 6 ліпеня 2001 года быў прызначаны яшчэ і паслом у Каралеўстве Саудаўская Аравія [4]. З усіх гэтых пасад адстаўлены быў 14 жніўня 2008 года [5].