wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Заблоцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Заблоцкі.

Уладзімір Мікалаевіч Заблоцкі (17 снежня 1939 — 6 жніўня 2020, Мінск) — беларускі палітык, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання. Кандыдат тэхнічных навук.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 снежня 1939 года.

Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут. Да 1990 года працаваў начальнікам аддзела Навукова-даследчага інстытута электронных вылічальных машын (Мінск).

З 1990 года дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі. Намеснік старшыні камісіі па навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу, член Камісіі ВС па эканамічнай рэформе, дасягненню эканамічнай самастойнасці і суверэнітэту. Належаў да апазіцыі Беларускага народнага фронту. Яму належала адна з ключавых роляў у стварэнні эканамічных канцэпцыяй і законапраектаў, якія апазіцыя БНФ уносіла на разгляд сесіяў Вярхоўнага Савета. Нягледзячы на пракамуністычныя настроі большай часткі дэпутатаў, шмат якія ідэі БНФ былі прынятыя. У красавіку 1995 года У. Заблоцкі ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў апазіцыі БНФ супраць ініцыяванага наваабраным Прэзідэнтам Беларусі А. Лукашэнкам рэферэндуму аб змене дзяржаўнай сімволікі, пазбаўленні беларускай мовы статусу адзінай дзяржаўнай, праве Прэзідэнта распускаць Вярхоўны Савет і эканамічнай інтэграцыі з Расіяй.

Пазней Уладзімір Заблоцкі адзначыў як галоўнае з таго, што было зроблена ў пачатку 1990-ых, — дамагліся незалежнасці Беларусі і стварылі дзяржаву[1].

Памёр 6 жніўня 2020 года ў Мінску[2].

Зноскі

  1. Уладзімеру Заблоцкаму — 70
  2. Памёр дэпутат ВС 12 склікання Уладзімір Заблоцкі
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Члены Беларускага народнага фронту
Катэгорыя·Выпускнікі МЭІ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра палітыкаў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Памерлі 6 жніўня
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе