Уладзімір Емяльянавіч Смялоўскі (1926 — 2009) — беларускі спецыяліст у галіне здабычы торфу. Кандыдат тэхнічных навук. Пісьменнік[1].
Супрацоўнік Інстытута торфу Акадэміі навук БССР. Кандыдацкая дысертацыя была прысвечана метадам паляпшэння воднага рэжыму распрацаваных тарфяных радовішчаў і абаснаванню напрамкаў іх выкарыстання. Удзельнічаў у напісанні шэрагу навуковых манаграфій[2].
У 1988 годзе ў выдавецтве «Навука і тэхніка» выйшла яго кніга «Выработанные торфяные месторождения и их использование». У ёй аўтар прывёў уласную класіфікацыю тарфяных радовішчаў, прызнаную і пазнейшымі даследчыкамі[3].
Выдаў зборнік вершаў «Ностальгия» (2005). Аўтар кнігі нарысаў «Учительская династия» (2007), аповесці «Ильин день» (выд. 2008)[2].