wd wp Пошук:

Уладзімір Георгіевіч Кароткі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кароткі. Уладзімір Георгіевіч Кароткі (нар. 2 студзеня 1956, г. п. Мір, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Біяграфія

Нарадзіўся 2 студзеня 1956 у г. п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Школьныя гады прайшлі ў Слоніме.

У 1978 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ. Настаўнічаў. З 1982 у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, з 1987 у БДУ (з 1990 нам. дэкана філал. ф-та). Вучань Санкт-пецярбургскай школы медыявістаў. У 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Творчасць Мялеція Сматрыцкага» пад кіраўніцтвам акадэміка А. М. Панчанкі.

Займаецца вывучэннем гісторыі і тэорыі літаратуры, тэксталогіяй, даследаваннем старабеларускай літаратуры эпохі Рэнесансу і Барока. Грунтоўна даследуе жыццё і творчасць Мялеція Сматрыцкага. У друку апублікаваў больш за 170 даследчых артыкулаў па старажытнай беларускай літаратуры.

Навуковая дзейнасць

Займаецца праблемамі старабеларускай літаратуры XVI—XVII стагоддзяў, вывучае помнікі эпохі Рэфармацыі, Контррэфармацыі, Контрправаслаўя. Даследуе творчасць Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Пятра Скаргі, Іпація Пацея, Мялеція Сматрыцкага, Андрэя Мужылоўскага, Касьяна Саковіча, Іосіфа Руцкага, Мікуліча і інш.

Даследуе шляхі развіцця і стан старажытнай беларускай, украінскай і польскай літаратур 16-17 ст., у т. л. праблемы тагачаснай палемічнай публіцыстыкі, пытанні ўсх.-слав. кнігадрукавання бел.-укр. літ. сувязі (кн. «Творчы шлях Мялеція Сматрыцкага», 1987). Навук. рэдактар выдання твораў Сімяона Полацкага («Вирши», 1990), складальнік кн. «Прадмовы і пасляслоўі паслядоўнікаў Францыска Скарыны» (1991). Адзін з аўтараў падручніка «Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд» (4-е выд., 1998).

Асноўныя публікацыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Міры
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ