Уладзімір Гамановіч (14 жніўня 1959 — 20 студзеня 1991) — супрацоўнік міліцыі Рыгі, старшы лейтэнант міліцыі. Уладзімір Гамановіч — адна з ахвяр падзей студзеньскіх барыкад 1991 года ў Рызе, расстраляных 20 студзеня 1991 года ў будынку МУС Латвіі (бульвар Райна, 6) Рыжскім АМАПам і невядомымі баевікамі падчас нападу[1]. Пахаваны на могілках у Докшыцкім раёне ў родным сяле ў Беларусі. У Уладзіміра Гамановіча засталося трое дзяцей Святлана (9) Ларыса (4) і Віталь (2)[2].
Каля канала паміж Бастыёнам і бульварам Райна ў Рызе ўсталяваны камень у памяць аб Уладзіміры. У музеі барыкад існуе экспазіцыя, прысвечаная Уладзіміру Гамановічу, дзе знаходзіцца яго міліцэйская форма. Па ініцыятыве фонду падтрымкі ўдзельнікаў барыкад родным Уладзіміра нададзена грамадзянства Латвіі[3]. Міністр унутраных спраў Латвіі Дайніс Турлайс 18 студзеня 1996 года перадаў жонцы Уладзіміра Наталлі грашовую дапамогу[4].
У 2010 годзе за заслугі ў барацьбе за незалежнасць Латвіі Уладзімір пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Віестура[5].