wd wp Пошук:

Уладзімір Васільевіч Кавалёнак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалёнак.

Паштовая марка Беларусі «Заваёўнікі космасу, ураджэнцы Беларусі»

Уладзімір Васільевіч Кавалёнак (нар. 3 сакавіка 1942, в. Белае, Крупскі раён, Мінская вобласць) — савецкі і беларускі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза.

Дзяцінства

Нарадзіўся 3 сакавіка 1942 года ў вёсцы Белае Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларускай ССР, дзе і правёў дзіцячыя і школьныя гады. Беларус. Скончыў 10 класаў сярэдняй школы на радзіме ў 1959 годзе.

Пачатак ваеннай службы

У 1959 годзе паступіў у Балашоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў, якое скончыў у 1963 годзе. Служыў у ваенна-транспартнай авіяцыі, дзе здзяйсняў палёты на самалётах Ан-24 спачатку ў якасці другога пілота, а затым камандзіра карабля. У 1965 годзе разглядаўся як кандыдат у атрад касманаўтаў, залічаны не быў, але пакінуты ў рэзерве для наступнага залічэння.

У 1967 годзе быў залічаны ў атрад касманаўтаў, у групу ВПС № 4, дзе прайшоў поўны курс агульнакасмічнай падрыхтоўкі і курс падрыхтоўкі да палётаў на караблях тыпу «Саюз» і арбітальных станцыях «Салют».

У маі 1975 года ўваходзіў у склад дублюючага экіпажа пры палёце «Саюза-18-2».

У 1976 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Ю. А. Гагарына, пры гэтым не спыняў працу ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына.

Першы палёт

З 9 па 11 кастрычніка 1977 года здзейсніў свой першы палёт у космас на касмічным караблі «Саюз-25» (пазыўны «Фатон-1») у якасці камандзіра карабля. У экіпаж таксама ўваходзіў Валерый Віктаравіч Румін. Па праграме палёту «Саюз-25» павінен быў састыкавацца са станцыяй «Салют-6», але з-за няштатных рэжымаў работы сістэмы збліжэння стыкоўку ажыццявіць не ўдалося і палёт быў датэрмінова спынены. Агульная працягласць першага знаходжання ў космасе склала 2 дні 44 хвіліны і 45 секунд.

У снежні 1977 года і ў студзені 1978 года ўваходзіў у склад дублюючых экіпажаў караблёў «Саюз-26» і «Саюз-27» адпаведна.

Далейшая служба

У 1984 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба УС СССР. Прызначаны намеснікам начальніка 1-га ўпраўлення (падрыхтоўка касманаўтаў) Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына. У сувязі з гэтым прызначэннем выбыў з атрада касманаўтаў.

З лютага 1986 года — намеснік камандуючага 37-й паветранай арміяй Вярхоўнага Галоўнакамандавання (стратэгічнага прызначэння). З сакавіка 1988 года — намеснік начальніка кафедры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба.

З 1989 па 1992 год з’яўляўся народным дэпутатам Рэспублікі Беларусь. З 1991 года — прэзідэнт Беларускай рэспубліканскай федэрацыі касманаўтыкі. З ліпеня 1992 года — начальнік Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага. Прысвоена званне генерал-палкоўніка авіяцыі ўказам ад 20 лютага 1993 года. Кандыдат ваенных навук, прафесар. З чэрвеня 2002 года — у запасе па ўзросце.

На выбарах Расійскай Дзяржаўнай думы 1995 года ўваходзіў у першую тройку федэральнага спісу Партыі эканамічнай свабоды (лідар — Канстанцін Баравы).

Званні і ўзнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (41):
Нарадзіліся 3 сакавіка
Кавалеры ордэна «За ваенныя заслугі»
Нарадзіліся ў 1942 годзе
Героі МНР
Члены «Справядлівай Расіі»
Кавалеры ордэна Карла Маркса
Генерал-палкоўнікі, Расійская Федэрацыя
Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці» (Мінабароны Расіі)
Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Мемуарысты Беларусі
Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Ваенныя лётчыкі СССР
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Асобы на марках
Нарадзіліся ў Крупскім раёне
Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Узнагароджаныя медалём «За воінскую доблесць» (Мінабароны) 1 ступені
Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
Мемуарысты СССР
Кавалеры ордэна Сухэ-Батара
Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Касманаўты СССР
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Лётчыкі-касманаўты СССР
Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
Узнагароджаныя юбілейным медалём «300 гадоў Расійскаму флоту»
Касманаўты Беларусі
Двойчы Героі Савецкага Саюза
Узнагароджаныя медалём ГДР «Братэрства па зброі»
Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда
Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» II ступені
Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў асваенні космасу»
Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
Асобы
Героі Савецкага Саюза
Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
Героі ГДР
Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Кавалеры ордэна Леніна