wd wp Пошук:

Уладзімір Васільевіч Дарохін

Уладзімір Васільевіч Дарохін (нар. 1 студзеня 1948, Слонім, СССР) — савецкі і беларускі кампазітар, музыкальны педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1988), сябра Беларускага саюза кампазітараў (1977), дацэнт (1991), прафесар кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 студзеня 1948 года ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці БССР у сям’і афіцэра.

Навучаўся іграць на фартэпіяна ў студыі гарнізоннага Дома афіцэраў, потым у ДМШ № 1 г. Мінска. Скончыў сярэднюю спецыяльную музычную школу пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па спецыяльнасцях фартэпіяна і тэорыя музыкі. Быў вучнем кампазітара І. Лучанка.

У 1968—1973 вучыўся на кампазітарскім аддзяленні Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Н. А. Рымскага-Корсакова (клас кампазіцыі Ст. А. Успенскага), пасля чаго вярнуўся ў Мінск.[2]

З’яўляецца сябрам Беларускага саюза кампазітараў з 1977 года, з 1980 старшыня Саюза кампазітараў Беларусі.

З канца 1980-х гадоў выкладаў у Беларускай акадэміі музыкі, дзе з 1989 года ўзначальваў кафедру інструментоўкі, аранжыроўкі і чытання партытур, а пасля 1997 года загадваў кафедрай кампазіцыі.

З 2013 г.[3] прафесар кафедры кампазіцыі БДАМ.

Творчасць

Сярод творчых дасягненняў — Сімфонія № 2 для струннага квартэта і камернага аркестра (1979), што была апублікаваная выдавецтвам «Савецкі кампазітар» і запісаная фірмай «Мелодыя». Сюіта для камернага аркестра «Мемарыял» (1985) была адзначана дыпломам XII Всемирного фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве. Сімфонія № 3 «Францыск Скарына: жыццё і неўміручасць» атрымала атрымала першую прэмію на Рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным 500-годдзю Ф. Скарыны (1990).

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 24 красавіка 2022.
  2. {{{загаловак}}}. — 2018.
  3. {{{загаловак}}}. — 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слоніме
Катэгорыя·Музычныя педагогі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кампазітараў
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Беларусі
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Саюза кампазітараў СССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Кампазітары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта