wd wp Пошук:

Уладзімір Барысавіч Пярцоў

Уладзімір Барысавіч Пярцоў (7 мая 1974, Віцебск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (з 2021).

Біяграфія

Нарадзіўся 7 мая 1974 года ў Віцебску.

У 1996 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Падчас вучобы працаваў у Палацы культуры і тэхнікі прафсаюзаў, дзе быў вядучым дыскатэк[2].

На тэлебачанне трапіў у 1993 годзе. Быў аўтарам і вядучым праграм Віцебскай студыі тэлебачання, а пазней — ток-шоу Першага нацыянальнага тэлеканала «Будні»[3].

У 1995—1999 гадах — рэдактар Віцебскага абласнога тэлерадыёаб’яднання, у 1999—2002 гадах — галоўны рэдактар абласнога радыё Віцебскага абласнога тэлерадыёаб’яднання.

Стаяў ля вытокаў стварэння ў 1998 годзе FM радыёстанцыі «Віцебск»[2] і пэўны час з’яўляўся яе вядучым[4]. У пачатку 2000-х гадоў, пасля спробы працы ў Расіі, працаваў на Беларускім тэлебачанні: спачатку ў праграме «Будні», пасля на непрацяглы час вядучым перадачы «Добрай раніцы, Беларусь!»[2].

У 2002—2003 гадах узначальваў Гродзенскае абласное тэлерадыёаб’яднанне. У 2003—2008 гадах — дырэктар тэлерадыёкампаніі «Гродна».

У 2007 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 2008—2010 гадах — дырэктар дырэкцыі вяшчання тэлеканала «РТР-Беларусь». У 2008 годзе, падчас працы на тэлеканале, пазнаёміўся з Юліяй Радзьковай, дачкой Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Радзькова А. М., з якой праз некалькі год ажаніўся[5].

З 2010 года па 5 красавіка 2021 года працаваў дырэктарам прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі.

20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[6].

5 красавіка 2021 года прызначаны Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[7]. 12 красавіка, праз некалькі дзён пасля яго прызначэння, Міністэрства інфармацыі спыніла трансляцыю ў Беларусі вядучага міжнароднага канала «Еўраньюс»[8].

Сям’я

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 https://people.onliner.by/2021/04/05/naznachen-novyj-ministr-informacii-im-okazalsya-vladimir-percov
  2. 1 2 3 Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова
  3. Новый министр информации — Владимир Перцов, что о нем известно?
  4. Радио-Витебск отметило 20-летие в центре города
  5. В канун Дня всех влюбленных самые известные телепары делятся секретами семейного счастья
  6. Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (руск.) . reform.by (20 лістапада 2020). Праверана 5 верасня 2021.
  7. Пярцоў назначаны міністрам інфармацыі Беларусі
  8. «Победа» замест «EURONEWS»
  9. 1 2 Телеведущая Юлия Перцова — о своих жизненных приоритетах
  10. Юлия Перцова
  11. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2018 года № 8 «Аб узнагароджанні»
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску