wd wp Пошук:

Уладзімір Барысавіч Баркоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баркоўскі.

Уладзімір Барысавіч Баркоўскі (аператыўны псеўданім «Дэн»; 16 кастрычніка 1913, Белгарад21 ліпеня 2003, Масква) — расійскі разведчык. Герой Расіі.

Біяграфія

У 1930 г., пасля заканчэння школы, пераехаў у п. Краснагорск (Падмаскоўе). Працаваў слесарам на машынабудаўнічым заводзе «Стандарт-бетон» № 1 і адначасова вучыўся на рабфаку. У 1934 г. паступіў у Маскоўскі станка-інструментальны інстытут, займаўся ў Маскоўскім студэнцкім аэраклубе. Пасля заканчэння інстытута (1939) быў запрошаны на працу ў органы Дзяржаўнай бяспекі і ў 1940 г., пасля гадавой разведвальнай школы асобага прызначэння, быў накіраваны ў Лондан (Вялікабрытанія) па лініі навукова-тэхнічнай разведкі.

Афіцыйна лічыўся на пасадзе аташэ Пасольства СССР у Вялікабрытаніі. Завербаваў у Лондане шэраг каштоўных агентаў, у тым ліку і сярод англійскіх вучоных, якія распрацоўвалі атамную зброю. Менавіта ад «Дэна» прыйшла ў Маскву першая інфармацыя аб атамных распрацоўках у кастрычніку 1941 г. Інфармацыя, якую ён перадаваў, адыграла істотную ролю ў стварэнні атамнай зброі ў СССР. Акрамя таго ён датычны да крадзяжу сакрэтаў найноўшых англійскіх радыёлакатараў.

Пасля вяртання з Лондана працаваў на кіраўнічых пасадах ва Упраўленні навукова-тэхнічнай разведкі, неаднаразова знаходзіўся ў працяглых камандзіроўках у ЗША і краінах Заходняй Еўропы па справах разведкі. З 1954 г. кіраўнік амерыканскага аддзела навукова-тэхнічнай разведкі. Узначальваў рэзідэнтуры, у тым ліку ў 1956-1962 гг. у ЗША.

У 70-я гады з’яўляўся прафесарам кафедры спецдысцыплін Акадэміі знешняй разведкі, кандыдат гістарычных навук. З 1984 г. палкоўнік Баркоўскі ў адстаўцы, але працягваў да свайго скону працаваць у КДБ СССР і Службе знешняй разведкі РФ.

За заслугі ў разведвальнай працы быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Знак Пашаны, шматлікімі медалямі, а таксама нагруднымі знакамі «Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі» і «За службу ў разведцы». 15 чэрвеня 1996 г. Указам прэзідэнта РФ было прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі, з уручэннем медаля «Залатая Зорка» (№ 329).

Пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве. У 2005 г. ў Парку Перамогі г. Белгараду і ў 2009 г. на тэрыторыі ЗАТ «Бецема» ў Краснагорску былі адкрыты бюсты. У 2010 г. ў Краснагорску на доме, дзе ён жыў, была ўсталявана мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 21 ліпеня
Катэгорыя·Разведчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Белгарадзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Героі Расійскай Федэрацыі