wd wp Пошук:

Уладзімір Антонавіч Кавальскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавальскі. Уладзімір Антонавіч Кавальскі (21.12 (па дакументах 21.10).1912, в. Варонеж, Глухаўскі павет, Чарнігаўская губерня, Расійская імперыя — 29 снежня 1937, Мінск, НКВД) — паэт, драматург; пісаў на польскай мове.

Біяграфія

З двухгадовага ўзросту выхоўваўся ў Кіеве. Пасля смерці бацькі (1925) працаваў на цукровым заводзе, у фасфарытных шахтах (Ярмолінскі раён), кур’ерам у банку (г. Хмяльніцкі), сакратаром сельсавета (вёска Зарэчча Праскураўскага раёна). З 1929 вучыўся ў польскай тэатральнай студыі Вышэйшага музычна-драматычнага інстытута ў Кіеве. У 1930 пераехаў у Мінск. Працаваў загадчыкам польскага сектара Камітэта радыёвяшчання пры СНК БССР. Публікавацца пачаў з 1930 у мінскім польскамоўным часопісе «Orka». Супрацоўнічаў з польскімі газетамі і часопісамі, якія выходзілі ў Кіеве, Маскве; з украінскім друкам. Член СП Беларусі з 1934. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў польскай секцыі СП БССР. Напісаў п’есы «Штурм чарнаводаў» (пастаўлена ў польскім тэатры ў Кіеве, 1931), «Сям’я Варанцовых» (рыхтавалася да пастаноўкі ў польскім тэатры ў Мінску, 1935)

Арыштаваны ў лістападзе 1937. Тыраж апошняга зборніка «Вершы пра Грузію» быў канфіскаваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1979.

Паэтычныя творы У. Кавальскага перакладаліся на беларускую, грузінскую, літоўскую, рускую мовы.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сумскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глухаўскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»