У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчарбакоў. Уладзімір Аляксеевіч Шчарбако́ў (нар. 5 студзеня 1939, в. Шчарбачы, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Кандыдат біялагічных навук (1969). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992-2002).
Нарадзіўся 5 студзеня 1939 года ў в. Шчарбачы Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў у 1962 годзе Беларускі тэхналагічны інстытут. З 1968 года ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі. З 1972 года — вучоны сакратар Заходняга аддзялення, з 1991 года — Беларускага аддзялення УАСГНІЛ; у 1992—1997 гадах — галоўны вучоны сакратар Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, у 2001—2002 гадах — начальнік аддзела аграноміі НАН Беларусі.
Навуковыя працы па фізіялогіі і біяхіміі росту і развіцця раслін, вырошчванні асноўных сельскагаспадарчых культур і інш.