wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Пландоўскі

Уладзімір Аляксандравіч Пландоўскі (нар. 1949) — беларускі ўрач, ваенны хірург. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2003)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Куйбышаве. Пасля заканчэння Куйбышаўскага медінстытута праходзіў службу на пасадзе малодшага ўрача палка Цэнтральнай групы войскаў(руск.) бел. у Чэхаславакіі. Хірургічную дзейнасць пачаў там жа ў 1973 годзе ардынатарам аперацыйна-перавязачнага ўзвода[1].

У перыяд 1975—1977 гг. служыў камандзірам медыцынскай роты — вядучым хірургам асобнага медыцынскага батальёна ЦГВ, у перыяд 1977—1980 гг. — старшым ардынатарам, а затым начальнікам хірургічнага аддзялення гарнізоннага ваеннага шпіталя Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі[1]. У 1980 годзе паступіў на факультэт кіруючага медыцынскага складу Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава ў Ленінградзе па спецыяльнасці «Хірургія», пасля заканчэння якога ў 1982 годзе прызначаны на пасаду начальніка аддзялення гнойнай хірургіі Цэнтральнага шпіталя Касмічных войскаў на Байкануры. У 1986—1987 гг. начальнік хірургічнага аддзялення гарнізоннага шпіталя ў Полацку[1].

У перыяд 1987—1990 гг. — старшы ардынатар, а з 1990 года па 1998 год начальнік аддзялення таракальнай хірургіі 432 Акруговага ваеннага шпіталяў у г. Мінску[1].

З 1998 года па 2009 год — вядучы хірург 432-га Галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 ВЛАДИМИР АЛЕКСАНДРОВИЧ ПЛАНДОВСКИЙ (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы СССР
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Самарскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Самары