wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Гілеп

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гілеп. Уладзімір Аляксандравіч Гілеп (11 сакавіка 1938, в. Вострава, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — гісторык, краязнавец, дзяржаўны дзеяч Беларусі. Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры» (1996—2018).

Адзін з ініцыятараў і непасрэдных удзельнікаў стварэння Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, Веткаўскага музея народнай творчасці, Заслаўскага і Раўбіцкага музеяў, гісторыка-культурных запаведнікаў у Полацку, Заслаўі, Нясвіжы, персанальных музеяў А. Міцкевіча, В. Ваньковіча, М. Шагала, М. Багдановіча і інш.

Лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2015).

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе