wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вашчанка.

Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка (3 жніўня 1958, п. Троіцка-Пячорск, Комі АССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2010—2021), генерал-лейтэнант унутранай службы[1].

Біяграфія

У 1983 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. У 2002 — камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь.

У 1976 годзе працаваў зборшчыкам Магілёўскага тарарамонтнага прадпрыемства трэста «Белтара». У 19761978 гадах служыў у шэрагах Узброеных Сіл. У 19801981 — малодшы інспектр дзяржаўнага пажарнага нагляду самастойнай ваенізаванай пажарнай часткі нумар 2 па ахове Ленінскага раёна г. Магілёва, у 19811983 — начальнік варты (там жа), у 19831986 гадах — намеснік начальніка (там жа), у 19861994 гадах — начальнік.

У 19941996 — намеснік начальніка УВПС УУС Магілёўскага аблвыканкама па службе, падрыхтоўцы і пажаратушэнні. У 19961997 гадах займаў пасаду намесніка начальніка Магілёўскага абласнога УВПС ГУВПС МУС Рэспублікі Беларусь. У 19971999 гадах быў начальнікам ваенізаванай пажарнай часткі нумар 2 Ленінскага раёна г. Магілёва. У 19992000 гадах — залічаны ў кадры МНС Рэспублікі Беларусь з праходжаннем службы на раней займаемай пасадзе. З красавіка па кастрычнік 2000 года — начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі нумар 2 Ленінскага раёна г. Магілёва Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 2000 года — начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

29 снежня 2010 года прызначаны міністрам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3]

25 студзеня 2021 года вызвалены ад пасады міністра па надзвычайных сітуацыях і звольнены са службы ў запас паводле ўзроста з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення[4].

Выбіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Узнагароды

Зноскі

  1. Чарговыя воінскія і спецыяльныя званні прысвоены кіраўнікам сілавых ведамстваў(бел.)   (нявызн.)? (7 мая 2015).
  2. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь (нявызн.). http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  4. Указ Президента Республики Беларусь 25 января 2021 г. № 26 «О В. А. Ващенко» (нявызн.).
  5. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2015 года № 514 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
  6. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2018 года № 565 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
  7. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 20 студзеня 2021 г. № 29 «Аб узнагароджанні У. А. Вашчанкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (нявызн.).
Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Комі
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «150 год пажарнай службе Беларусі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «80 гадоў беларускай міліцыі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 жніўня
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты (Беларусь)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Камітэту дзяржаўнай бяспекі»
Катэгорыя·Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Міністры па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў беларускай міліцыі»
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў