wd wp Пошук:

Уладзімір Іосіфавіч Макейчык

Уладзі́мір Іосіфавіч Маке́йчык (нар. 1949, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (1997-1998).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1966 годзе ў якасці слесара на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе імя У.І.Леніна.

З 1971 — старшы трэнер Камітэта па фізічнай культуры і спорту пры Савеце Міністраў БССР.

У 1972-1976 — на камсамольскай рабоце.

З 1976 працаваў намеснікам старшыні аблсавету ДСТ “Буравеснік”.

У 1979-1994 — на адміністрацыйнай працы ў Міністэрстве асветы БССР, Савеце Міністраў БССР, Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 1995 года — загадчык сектара па справах грамадскіх аб’яднанняў і фізічнай культуры апарата Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

13 студзеня 1997 года быў прызначаны Міністрам спорта і турызму Рэспублікі Беларусь[1].

16 сакавіка 1998 года ў сувязі з пераходам на іншую працу быў вызвалены ад пасады міністра[2].

Спасылкі

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 1997 года №47 «Аб прызначэнні У.І.Макейчыка Міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь»
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 1998 года N 116 «Аб вызваленні У.І.Макейчыка ад пасады міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Міністры спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінске
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»