wd wp Пошук:

Уладзімір Іосіфавіч Лемяшонак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лемяшонак. Уладзімір Іосіфавіч Лемяшонак (14 кастрычніка 1929, в. Віктараўка, Бабруйскі раён, Бабруйская акруга, БССР, СССР — 2006) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1990).

Біяграфія

З 1940 г. жыў у Бабруйску. Скончыў БДУ (1956). Працаваў настаўнікам у Дзяржынскім раёне, у Інстытуце гісторыі АН БССР. У 1964—1971 г. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1971—1981 г. дацэнт, намеснік загадчыка кафедры гісторыі КПСС Мінскай ВПШ, ў 1981—1991 г. старшы, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыка-палітычных даследаванняў. З 1992 г. — галоўны рэдактар Арганізацыйна-метадычнага цэнтра па выданні гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» Дзяржаўнага камітэта РБ па друку.

Навуковая дзейнасць

Даследаваў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, у т.л. на тэрыторыі Беларусі. Аўтарам звыш 160 навуковых прац, у т.л. трох манаграфій. Адзін з аўтараў выданняў «Гісторыя Беларускай ССР», «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1-3, 1983-85).

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка