wd wp Пошук:

Уладзімір Ільіч Вітко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вітко.

Уладзі́мір Ільіч Вітко́ (10 мая 1933, Грэск, Мінская вобласць — 7 красавіка 2020, в. Гольчыцы, Слуцкі раён) — беларускі мастак.

Біяграфія

У 1960 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, праз год пераехаў у Віцебск, дзе працаваў мастаком спачатку на фабрыцы «КІМ», затым на шаўковым камбінаце, а ў 1968 годзе перайшоў у Віцебскія мастацка-вытворчыя майстэрні. З’яўляецца пастаянным удзельнікам абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставак з 1963 года. Творы У. Вітко захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы, у дырэкцыі выставак Мастацкага Фонда Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Італіі.

Творчасць

Для творчасці мастака характэрна жанравая разнастайнасць. Аўтар пейзажаў, выкананых пераважна ў тэхніцы алейнага жывапісу — «Стары Віцебск» (1988), «Мой дом» (1987), адлюстраванне жыцця прыроды — «Квітнеюць лугі» (1984), «Беларускі пейзаж» (1978), нацюрмортаў — «Кветкі» (1988), партрэтаў — «Партрэт маці» (1978), займаецца сюжэтна-тэматычнай кампазіцыяй — «Спартыўны дзень» (1979). Для жывапіснай манеры мастака характэрнымі з’яўляюцца арыгінальнасць і смеласць каларыту, імкненне да абагульнення форм, дэкаратыўнай гучнасці, альбо, наадварот, наўмыснай прыглушанасці колеру.

Выстаўкі

20 студзеня 2016 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі Уладзіміра Вітко і прэзентацыя яго кнігі «Лёс і мастацтва»[1].

Зноскі

  1. Адкрыццё мастацкай выстаўкі Уладзіміра Вітко
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грэску
Катэгорыя·Пахаваныя ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 7 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе