wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік

Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік (Ягаўдзік) (14 лютага 1956, вёска Кастровічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі празаік, драматург. Лаўрэат Літаратурнай прэміі Янкі Маўра (1994).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978—1982 гг. працаваў карэспандэнтам Брэсцкай абласной газеты «Заря», рэдактарам Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. У 1982—1990 гг. — супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». У 1990—2010 рэдактар галоўны рэдактар часопіса «Дзеці і мы». Адначасова ў 1997—2003 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».

Творчасць

Дэбютаваў у друку вершамі ў 1972 г. (газета «Гродзенская праўда»). Выдаў кнігі прозы «Стронга» (1984), «Вочы Начніцы» (бібліятэка часопіса «Маладосць», 1989), «Прыручэнне птушкі» (1989), зборнік казак «Сонейка, свяці!» (1988). Аўтар мастацкага альбома «Алена Кіш» (1990).

Напісаў для дзяцей п’есы, што ставіліся ў лялечных і драматычных тэатрах краіны, на Беларускім радыё і тэлебачанні, «Залатое зярнятка» (пастаўлена ў 1983), «Сонейка, свяці!» (надрукавана і пастаўлена ў 1985), «Пякла баба калачы» (з А.Шкілёнкам, пастаўлена ў 1987), «Сакрэты Вогніка» (пастаўлена ў 1987), «Усміхніся, прынцэса…» (надрукавана і пастаўлена ў 1990).

Выступае ў перыядычным друку як літаратурны крытык, а таксама з мастацтвазнаўчымі артыкуламі пра самадзейных і прафесійных мастакоў рэспублікі. Пераклаў з рускай і ўкраінскай моў асобныя творы Л. Лявонава, В. Астаф’ева, Ю. Бондарава, М. Віграноўскага.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім раёне
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе