wd wp Пошук:

Ужупіс

Анёл Ужупіса — сімвал квартала

У́жупіс, Зарэчча (літ.: Užupis) — раён Вільні, часткова размешчаны ў Старым горадзе. Раён часта параўноўваюць з раёнам Манмартр у Парыжы. Цяпер у раёне размяшчаюцца мастацкія галерэі, майстэрні і кавярні.

Размяшчэнне і агульная характарыстыка

Палац Ганестаў

Ужупіс — маленькі і ізаляваны раён. З аднаго боку ён аддзелены ад Старога гораду ракой Вілейкай, з іншай знаходзяцца высокія ўзгоркі, а з трэцяй — індустрыяльная зона, пабудаваная ў савецкія часы. У 16 стагоддзі былі пабудаваныя першыя масты цераз раку. Пераважна квартал быў населены рамеснікамі. З канца 19 стагоддзя ва Ужупісе пачалі сяліцца вайсковыя і дробныя служачыя, аднак большую частку жыхароў складала гарадская галота.

Зарачанская Рэспубліка

Знак на ўездзе ў Зарачанскую Рэспубліку

Зарачанская Рэспубліка — квартал у раёне Ужупіс, жыхары якога абвясцілі незалежнасць. Цяпер рэспубліка мае свой сцяг, канстытуцыю, прэзідэнта, урад і нават войска. Яны святкуюць Дзень Незалежнасці 1 красавіка, які таксама называецца Днём Ужупіса.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Раёны Вільнюса