wd wp Пошук:

Уга Ньюта

Уга Ньюта (італ.: Ugo Niutta; 20 снежня 18803 ліпеня 1916) — італьянскі лётчык, удзельнік Першай сусветнай.

Біяграфія

Уга Ньютта нарадзіўся 20 снежня 1880 года ў Неапалі. Яго маці Эліза Пасітана насіла тытул герцагіні. Пра бацьку вядома толькі тое, што яго клікалі Вінчэнца. Дзед Ньюта займаў пасаду міністра ў Савеце Міністраў Каралеўства Італіі[1].

У 1915 годзе, з прычыны ўступлення Італіі ў Першую сусветную вайну, прызваны на службу ў ваенна-паветраныя сілы. 25 сакавіка 1916 года Ньюта перапраўлены ў 11-ю разведвальна-баявую эскадрыллю, дзе ён лятаў на Farman MF 1914. Гэты самалёт з’яўляўся адзіным італьянскім самалётам у пачатку вайны, абсталяваным фіксаванымі кулямётамі. Эскадрылля была разгорнута на аэрадроме Кампа дэла Коміна каля Пардэнонэ, дзе знаходзілася першая школа грамадзянскай авіяцыі. Камандзірам падраздзялення быў капітан Марыё Марка Марыя Гірота, піянер італьянскай авіяцыі[2][3].

3 ліпеня 1916 года лейтэнант Ньюта і лейтэнант-назіральнік Чэзарэ Франчэскіні, які знаходзіўся на борце, у небе над правінцыі Трэнта натыкнуліся на два варожых самалёта, уступіўшы ў бой з імі. Франчэскіні быў забіты. Ньюта вырашыў сысці на свой аэрадром, схаваўшыся ад праціўніка. Аднак яго самалёт атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні, што пацягнула за сабой крушэнне машыны. Ньюта загінуў. Некалькі месяцаў праз, 19 красавіка 1917 года, яго пасмяротна ўзнагародзілі Залатым медалём «За ваенную доблесць».

Памяць

Зноскі

  1. Ermanno Corsi, Aspetti della Campania del terzo millennio Архівавана 14 снежня 2013..
  2. LA FAMIGLIA GIROTTO di Arcade Архівавана 13 лістапада 2018..
  3. Cenni storici della XXVIII Squadriglia Aerea Архівавана 4 сакавіка 2016..
  4. Igrandiaviatori.aspx I grandi aviatori Архівавана 13 лістапада 2018., su aeronautica.difesa.it. URL consultato il 31 maggio 2013.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1916 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Неапалі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 3 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў рэгіёне Трэнціна — Альта-Адыджэ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём «За воінскую доблесць»
Катэгорыя·Італьянскія лётчыкі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў Першую сусветную вайну