wd wp Пошук:

Увасабленне

Увасабле́нне (персаніфікацыя) — разнавіднасць метафары, якая заключаецца ў наданні чалавечых уласцівасцей рэчам, прадметам, з’явам прыроды. Такое «ачалавечванне» навакольнай рэчаіснасці было ўласціва людзям у старажытнасці на пачатковых стадыях іх развіцця. Гэта знайшло адлюстраванне ў фальклорных творах — казках, легендах, байках і г. д. У сённяшняй паэзіі ўвасабленне — адзін з самых распаўсюджаных тропаў.

Глядзіце таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Лексікалогія
Катэгорыя·Тропы