wd wp Пошук:

Тэхнічны ўніверсітэт у Брно

Тэхнічны ўніверсітэт у Брно ці літаральна Вышэйшая тэхнічная вучэльня ў Брно (чэшск.: Vysoké učení technické v Brně) — чэшская дзяржаўная політэхнічная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Брно.

Характарыстыка

Гісторыя ўніверсітэта ўзыходзіць да верасня 1899 года, калі імператар Франц Іосіф I падпісаў указ аб стварэнні Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў Брно. Гэта быў першы чэшскі ўніверсітэт у Маравіі. Універсітэт пачынаўся з чатырох прафесараў і 47 студэнтаў і паступова вырас да ўзроўню міжнародна прызнанай навучальнай установы, якая прапануе сучасныя навуковыя і прафесійныя веды на васьмі факультэтах і ў трох інстытутах. Студэнты могуць атрымаць якасную адукацыю па шырокаму спектру дысцыплін — ад тэхнічных, прыродазнаўчых навук да эканамічных і мастацкіх. Значную частку дзейнасці складаюць даследаванні і распрацоўкі, якія праводзяцца ў асноўным на базе даследчых цэнтраў.

Факультэты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Брно
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Чэхіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1899 годзе
Катэгорыя·Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Чэхіі