TACIS (Technical Assistance for the Commonwealth of Independent States, Тэхнічная дапамога Супольнасці Незалежных Дзяржаў) — праграма Еўрапейскага саюза па спрыянні паскарэнню працэсу эканамічных рэформ у СНД. Праграма фундуе гранты для перадачы ноу-хау краінам СНД. Арганізавана ў 1991.
Ноу-хау перадаецца ў форме кансультацыяў, накіроўвання груп экспертаў, даследаванняў і прафесійнай рыхтоўлі, шляхам стварэння праўнай і нарматыўнай базы, эксперыментальных праектаў.
TACIS працуе ў супрацы з краінамі-партнёрамі для вызначэння кірунку выкарыстання сродкаў, а таксама з іншымі донарамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Сярод найбольш важных кірункаў вылучаюцца: рэструктурызацыя прадпрыемстваў, развіццё прыватнага сектара, рэформа дзяржаўнага кіравання, сельская гаспадарка, энергетыка і транспарт.
З 1991 па 1999 было выдаткавана 4,2 млрд еўра на больш за 3 000 праектаў.
Праграма TACIS на 2000—2006 з бюджэтам каля 3,1 млрд еўра ахапляе Арменію, Азербайджан, Беларусь, Грузію, Казахстан, Кіргізію, Малдавію, Манголію, Расію, Таджыкістан, Туркменістан, Украіну і Узбекістан. Аб’ём тэхнічнай дапамогі ЕС для Беларусі з 1991 г. па 2006 г., ацэньваецца ў 216 мільёнаў еўра, што складае больш за 40% усёй тэхнічнай дапамогі, атрыманай Беларусью за гэты перыяд.
У Беларусі сродкі ідуць на наступныя напрамкі: