wd wp Пошук:

Тэст Цьюрынга

Тэст Цьюрынга — эмпірычны тэст, прапанаваны Аланам Цьюрынгам у артыкуле «Вылічальныя машыны і розум», апублікаваным у 1950 годзе ў філасофскім часопісе Mind. Цьюрынг хацеў вызначыць, ці можа машына думаць.

Стандартная інтэрпрэтацыя гэтага тэсту гучыць наступным чынам: «Чалавек узаемадзейнічае з адным камп’ютарам і адным чалавекам. З адказаў на пытанні ён павінен вызначыць, з кім ён размаўляе: з чалавекам ці камп’ютарнай праграмай. Задача камп’ютарнай праграмы — увесці чалавека ў зман, прымусіць зрабіць няправільны выбар».

Усе ўдзельнікі тэсту не бачаць адзін аднаго. Калі суддзя не можа сказаць пэўна, хто з суразмоўцаў з’яўляецца чалавекам, то лічыцца, што машына прайшла тэст. Каб пратэсціраваць менавіта інтэлект машыны, а не яе магчымасць распазнаваць вусную мову, гутарка вядзецца ў рэжыме «толькі тэкст», напрыклад, з дапамогай клавіятуры і экрана (камп’ютара-пасрэдніка). Перапісванне павінна ісці праз кантраляваныя прамежкі часу, каб нельга было рабіць вывады з хуткасці адказаў. У час, калі працаваў Цьюрынг, камп’ютары рэагавалі павольней за чалавека. Зараз гэтае правіла таксама неабходна, таму што яны рэагуюць хутчэй, чым чалавек.

Гісторыя

Алан Цьюрынг займаўся праблемай машыннага інтэлекту з 1941 года. Адно з першых яго заўваг пра «камп’ютарны інтэлект» было зроблена ў 1947 годзе. У дакладзе «Інтэлектуальныя машыны» Цьюрынг даследаваў пытанне, ці можа машына выявіць разумныя паводзіны, і прапанаваў[1]:

Няцяжка распрацаваць машыну, якая будзе нядрэнна гуляць у шахматы. Цяпер возьмем трох чалавек — суб’ектаў эксперыменту. А, В і С. Няхай А і В усё роўна гуляюць у шахматы, а С — аператар машыны. [ … ] Выкарыстоўваюцца два пакоі, а таксама некаторы механізм для перадачы паведамленняў аб хадах. Удзельнік С гуляе або з, А, або з машынай. Удзельніку С можа быць цяжка адказаць, з кім ён гуляе.

Арыгінальны тэкст (англ.)   

It is not difficult to devise a paper machine which will play a not very bad game of chess. Now get three men as subjects for the experiment. A, B and C. A and C are to be rather poor chess players, B is the operator who works the paper machine. … Two rooms are used with some arrangement for communicating moves, and a game is played between C and either A or the paper machine. C may find it quite difficult to tell which he is playing

У артыкулы Цьюрынг ставіць пытанне «Ці могуць машыны рабіць тое, што можам рабіць мы, як мыслячыя істоты?».

Каб прадэманстраваць гэта, Цьюрынг прапануе тэст, прыдуманы па аналогіі з гульнёй для вечарынак «Imitation game», імітацыйную гульню. У ёй мужчына і жанчына ідуць у розныя пакоі, а госці спрабуюць адрозніць іх праз серыю пісьмовых пытанняў і надрукаваныя на машынцы адказы. Па правілах гульні і мужчына, і жанчына спрабуюць пераканаць гасцей, што ўсё наадварот. Цьюрынг прапануе перарабіць гульню наступным чынам[2]:

Цяпер задамо пытанне: што здарыцца, калі ў гэтай гульні ролю А будзе выконваць машына? Ці будзе той, хто задае пытанні, памыляцца гэтак жа часта, як калі б ён гуляў з мужчынам і жанчынай? Гэтыя пытанні змяняюць сабой зыходны «ці можа машына думаць?»

Арыгінальны тэкст (англ.)   

We now ask the question, “What will happen when a machine takes the part of A in this game?” Will the interrogator decide wrongly as often when the game is played like this as he does when the game is played between a man and a woman? These questions replace our original, “Can machines think?”

Варыянты тэсту

Існуюць, па меншай меры, тры асноўных варыянту тэсту Цьюрынга, два з якіх былі прапанаваны ў артыкуле «Вылічальныя машыны і розум», а трэці варыянт, з’яўляецца стандартнай інтэрпрэтацыяй.

Стандартная інтэрпрэтацыя тэста Цьюрынга

Першапачатковы тэст на аснове імітацыйнай гульні

Цьюрынг апісаў простую гульню для вечарынак, якая ўключае ў сябе мінімум трох гульцоў. Гулец A — мужчына, гулец B — жанчына і гулец C любога полу, хто вядзе гутарку. Па правілах гульні C не бачыць ні A, ні B і можа мець зносіны з імі толькі з дапамогай пісьмовых паведамленняў. Гулец C задае пытанні гульцам A і B, і спрабуе вызначыць, хто з іх — мужчына, а хто — жанчына. Задачай гульца A з’яўляецца заблытаць гульца C, каб ён зрабіў няправільную выснову. У той жа час задачай гульца B з’яўляецца дапамагчы гульцу C вынесці правільнае меркаванне.

У гэтай версіі ролю гульца А выконвае камп’ютар. Яго задачай з’яўляецца прыкінуцца жанчынай, каб заблытаць гульца C. Паспяховасць выканання падобнай задачы ацэньваецца на аснове параўнання тых вынікаў гульні, калі гулец A — камп’ютар, і тых вынікаў, калі гулец A — мужчына.

Другі варыянт імітацыйнай гульні

Другі варыянт прапанаваны Цьюрынгам ў тым жа артыкуле[2]. Як і ў «першапачатковым тэсту», ролю гульца А выконвае камп’ютар. Адрозненне ў тым, што роля гульца В можа выконваць як мужчына, так і жанчына.

Давайце разгледзім канкрэтны камп’ютар. Ці правільна тое, што калі мы мадыфікуем гэты камп’ютар з мэтай мець досыць месца для захоўвання дадзеных, павялічым хуткасць яго працы і зададзім яму прыдатную праграму, то зможам сканструяваць такі камп’ютар, каб ён здавальняюча выконваў ролю гульца, А ў імітацыйнай гульні, у той час як ролю гульца В выконвае мужчына?

Арыгінальны тэкст (англ.)   

Let us fix our attention on one particular digital computer C. Is it true that by modifying this computer to have an adequate storage, suitably increasing its speed of action, and providing it with an appropriate programme, C can be made to play satisfactorily the part of A in the imitation game, the part of B being taken by a man?

У гэтым варыянце абодва гульца, A і B, спрабуюць схіліць вядучага да памылковага рашэння.

Стандартная інтэрпрэтацыя

Галоўнай думкай дадзенай версіі з’яўляецца тое, што мэтай тэсту Цьюрынга з’яўляецца адказ не на пытанне, ці можа машына абдурыць вядучага, а на пытанне, ці можа машына імітаваць чалавека або не.

У гэтым варыянце гулец A — камп’ютар, гулец B — чалавек любога полу. Задачай вядучага з’яўляецца не вызначыць, хто з іх мужчына і жанчына, а хто з іх камп’ютар, а хто — чалавек.

Зноскі

  1. Turing 1948, p.434
  2. 1 2 Turing 1950, p. 442
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·1950 год у навуцы
Катэгорыя·Інфарматыка