Тэрэза Касакоўская, народжаная Патоцкая (каля ? — ?) — жонка камергера польскага караля Аўгуста III Юзафа Ежы Гільзена(руск.) бел. і гетмана вялікага літоўскага Шымана Марціна Касакоўскага.
Дачка ваеннага і дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай Міхала Патоцкага (1660—1749) і Марцыяны з Агінскіх (каля 1713 — 1766). Мела чатырох братоў і дзвюх сясцёр.
Першым мужам быў камергер польскага караля Аўгуста III Юзаф Ежы Гільзен(руск.) бел.. У іх нарадзіўся сын Ян Ежы, які памёр у дзяцінстве. Шлюб скончыўся разводам.
Другім шлюбам пабралася з гетманам вялікім літоўскім Шыманам Марцінам Касакоўскім. У іх нарадзілася дачка Наталля.
Вядомы партрэт Тэрэзы Касакоўскай.