wd wp Пошук:

Тэртэр

Тэртэр (азерб.: Tərtər ; арм.: Թարթառ — Тартар, таксама Трту) — рака ва Усходнім Закаўказзі. Большая частка плыні фактычна знаходзіцца пад кантролем непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі, меншая — пад кантролем Азербайджана.

Рака бярэ пачатак на вышыні 3150 м над узроўнем мора, на стыку Сюніцкага і Мухтэкянскага хрыбтоў. Прабіўшы шлях з вулканагенных тоўшчаў, цячэ ў верхнім і сярэднім цячэнні па каньёну або шырокай лясной цясніне. Пасля выхаду з гор — па засушлівым Карабахскім стэпе, да ўпадзення на 165 км на вышыні 15 м над узроўнем мора справа ў Куру. Сярэдні ўхіл Тэртэра — 0,0019 % (19 м/км). Прытокі Тэртэра: Леўчай, Тутхун.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі Азербайджана
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прытокі Куры