wd wp Пошук:

Тэра Марыяна

Terra Mariana ў 1260 годзе

Тэра Марыяна (лац.: Terra Mariana, літ. — «Зямля дзевы Марыі», гэта значыць тэрыторыя, якая знаходзіцца пад асабістым заступніцтвам Маці Божай) — афіцыйная назва сярэдневяковай Лівоніі. 2 лютага 1207 года гэта тэрыторыя была абвешчана княствам у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, а ў 1215 годзе Папа Інакенцій III абвясціў гэтыя землі ўладаннем Святога Прастола[1][2]

Папскім легатам Гільёмам Модэнскім[3] Тэра Марыяна была падзелена на шэсць феадальных уладанняў: Рыжскае архібіскупства, Курляндскае біскупства, Дэрпцкае біскупства, Эзэль-Вікскае біскупства, тэрыторыю пад кіраўніцтвам Лівонскага ордэна, і Dominum directum дацкага караля — Эстонскае герцагства.

У 1227 годзе мечнікі заваявалі ўсе дацкія ўладанні ў Паўночнай Эстоніі. Пасля бітвы пры Саўле члены Ордэна мечнікаў, якія засталіся ў жывых, уступілі ў Тэўтонскі ордэн, які абгрунтаваўся ў Прусіі, і сталі вядомыя як Лівонскі ордэн. 7 чэрвеня 1238 года, у адпаведнасці з дагаворам у Стэнсбі, тэўтонскія рыцары вярнулі Эстонскае герцагства каралю Даніі Вальдэмару II. У 1346 годзе пасля сялянскай вайны 1343–1345 гадоў гэта тэрыторыя была прададзена назад Ордэну, і стала часткай Ордэнскай дзяржавы[4].

Увесь час існавання сярэдневяковай Лівоніі там ішла пастаянная барацьба за ўладу паміж Царквой, Ордэнам, свецкімі нямецкімі феадаламі і жыхарамі ганзейскіх гарадоў Рыга і Рэвель.

Пасля паражэння ў Грунвальдскай бітве ў 1410 годзе Тэўтонскі ордэн і яго Ордэнская дзяржава былі фактычна знішчаны, аднак яго Лівонскае ландмайстарства, вядомае як Лівонскі ордэн, працягвала захоўваць незалежнае існаванне.

Аналагам Грунвальдскай бітвы для Лівонскага ордэна стала паражэнне ў бітве пад Вількамірам 1 верасня 1435 года. 4 снежня 1435 года Лівонскім ордэнам, біскупам лівонскім, васаламі і прадстаўнікамі гарадоў было падпісана пагадненне аб стварэнні Лівонскай канфедэрацыі.

У 1561 годзе ў выніку Лівонскай вайны Тэра Марыяна спыніла сваё існаванне. Яе паўночная частка адышла да Швецыі, дзе было ўтворана Эстляндскае герцагства, а паўднёвая частка ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага (пасля — Рэчы Паспалітай), падзяліўшыся на Задзвінскае герцагства і герцагства Курляндскае і Семігальскае. Востраў Саарэмаа стаў часткай Даніі.

Зноскі

  1. The Catholic Church in Latgale Архівавана 28 мая 2010. (недаступная спасылка — гісторыякопія)
  2. Bilmanis, Alfreds (1945). The Church in Latvia. Drauga vests. https://archive.org/details/churchinlatvia00bilm.
  3. Christiansen, Eric (1997). The Northern Crusades. Penguin. ISBN 0140266534. http://books.google.com/books?id=W02ZZFqP1JcC&q.
  4. The Teutonic Duchy of Estonia

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1207 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Латвіі
Катэгорыя·XIII стагоддзе ў Латвіі
Катэгорыя·1207 год у Еўропе
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Прыбалтыкі
Катэгорыя·Зніклі ў 1435 годзе
Катэгорыя·XIII стагоддзе ў Эстоніі
Катэгорыя·Сярэдневяковая Эстонія