wd wp Пошук:

Тэатр на Васільеўскім

«Дзяржаўны драматычны тэатр на Васільеўскім» — дзяржаўны драматычны тэатр Ленінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі, размешчаны на Васільеўскім востраве ў горадзе Санкт-Пецярбургу. Заснаваны 1 верасня 1989 года Уладзімірам Словахатовым, які цяпер з’яўляецца мастацкім кіраўніком і дырэктарам тэатра.

Поўнае найменне ўстановы — «Ленінградская абласная дзяржаўная бюджэтная ўстанова культуры „Драматычны тэатр на Васільеўскім“» (скарочаная — «ЛА ДБУК „Драматычны тэатр на Васільеўскім“»).

Падпарадкоўваецца Камітэту па культуры Ленінградскай вобласці.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэатры Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты