wd wp Пошук:

Тэадрос II

Тэадрос II (1818 Шэрхі, правінцыя Куара — 13 красавіка 1868) — імператар (нгусэ нэгэст) Эфіопіі ў 1855—1868 гадах.

Спрабуючы ператварыць Эфіопію ў моцную цэнтралізаваную дзяржаву, пачаў правядзенне шэрагу рэформ з мэтай аб’яднання ў руках вярхоўнага кіраўніка ўсіх дзяржаўных даходаў. Пры гэтым былі зменшаны падаткі з сельскага насельніцтва. Займаўся стварэннем адзінай арміі, забараніў гандаль рабамі.

Рэформы Тэадроса II выклікалі незадаволенасць і супраціў шэрагу буйных феадалаў і князёў Эфіопіі. Князёў падтрымалі англічане, якія, бачачы ва ўсталяванні моцнай цэнтральнай улады на чале з Тэадросом пагрозу сваім інтарэсам у Афрыцы, развязалі англа-эфіопскую вайну 1867—1868. Пасля ўзяцця англа-індыйскімі войскамі крэпасці Мэкдэла Тэадрос II, не жадаючы здавацца ў палон, скончыў жыццё самагубствам.

Зноскі

  1. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/589274/Tewodros-II
  2. 1 2 http://datos.bne.es/persona/XX5247108.html Праверана 30 ліпеня 2018.
  3. http://www.ethiobio.org/biography/emperor-tewodros-ii/
  4. http://www.eeaecon.org/sites/default/files/publications/Economic%20Focus%20_Vol.%205%20No.3%20_%20Bahru%20Zewde_what%20did%20we%20dream%20What%20did%20we%20achieve%20and%20where%20are%20we%20heading_0.pdf
  5. Tewodros II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1818 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Паўночнай акрузе Ізраіля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Эфіопіі
Катэгорыя·Памерлі 13 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эфіопіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1868 годзе