wd wp Пошук:

Тэадора Агінская

Тэадора з Казельска Агінская (1692 — 9 верасня 1719, Любек) — вялікалітоўская і шведская арыстакратка.

Біяграфія

З роду князёў Агінскіх, дачка князя Багуслава Казіміра Агінскага ў яго першым шлюбе з Палідорай Аўрорай з Урангеляў.

Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў, князь Багуслаў Казімір пакінуў Тэадору з іншымі дочкамі і пляменнікамі ў адным з віленскіх кляштараў. Пасля 6 сакавіка 1706 года Вільню захапіў атрад шведскіх драгунаў пад камандаваннем генерал-ад’ютанта Карла Густава Дзюкера з рэчыпасталітаўскімі саюзнікамі[1][2]. Княжна Тэадора са сваякамі з кляштара трапіла ў палон да Дзюкера.[1][2][3][4]

13 кастрычніка 1707 года 15-гадовая Тэадора ўзяла шлюб з Карлам Густавам Дзюкерам. У шлюбе нарадзілася дачка Тэадора Беата (1712) і сын Карл Фрэдрык (1714).

Шведскі перыяд жыцця не вывучаны. Памерла ў Любеку 9 верасня 1719 года.

Зноскі

  1. 1 2 Bring, Samuel E.. Carl Gustaf Dücker (Dücher)(шведск.) . National Archives of Sweden. Архівавана з першакрыніцы 10 May 2022.
  2. 1 2 Sundberg, Ulf. Vägen till toppen(шведск.) . Populär Historia (2 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 10 May 2022.
  3. Dücker, Carl Gustaf,(шведск.) . Project Runeberg. Архівавана з першакрыніцы 10 May 2022.
  4. Sundholm, O. Th. (1873) (in sv). Sveriges fältmarskalkar. Esaias Edquist. https://www.google.co.uk/books/edition/Sveriges_f%C3%A4ltmarskalkar/3UwMAQAAMAAJ?hl=en&gbpv=1&dq=Carl+Gustaf+D%C3%BCcker&pg=PA139&printsec=frontcover.  p. 141
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1692 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Любеку
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Агінскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1719 годзе