wd wp Пошук:

Тытульны ліст

Тытульны ліст, або тытул - аркуш кнігі, звычайна першы і загалоўны, на якім змешчаныя выхадныя звесткі (прозвішча аўтара, назву кнігі, выдавецтва, месца і год выдання.).

Тытул бывае ардынарны (1-старонкавы), разваротны, разгорнуты, або расхінуты (2-аркушавы, з авантытулам і контртытулам — 1-й і 2-й старонкамі, на якіх змяшчаюць асноўныя выхадныя звесткі). Тытульны ліст упершыню з’явіўся ў кнізе венецыянскага друкара Э. Ратдольта (1476), ва ўсходне-славянскім друку — у выданнях Ф. Скарыны. Каб паўтарыць або дапоўніць звесткі тытульнага ліста, у рукапісных кнігах і старадруках у канцы змяшчалі калафон — пасляслоўе з выхаднымі звесткамі, часам з друкарскай або выдавецкай маркай.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Паліграфія
Кнігі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара