wd wp Пошук:

Тырынф

Тырынф (стар.-грэч.: Τίρυνς) — археалагічны помнік на поўдні Грэцыі ў 15 км на поўдзень ад Мікен, які адносіцца да перыяду Мікенскай цывілізацыі.

Гісторыя

Тырынф як адзін з галоўных цэнтраў Мікенскай цывілізацыі ўзгадваўся ў пісьмовых крыніцах Старажытнай Грэцыі. Ужо Гамер казаў пра яго моцныя сцены. З Тырынфам звязаныя міфічныя цыклы пра Геракла і Персея.

Раскопкі Тырынфа пачаліся ў 1831 г. У 1876 г. Генрых Шліман прыняў старажытныя сцены за сярэднявечныя і ледзь не разбурыў іх для далейшых пошукаў на іх месцы. Далейшыя раскопкі праводзіліся нямецкімі археолагамі да 1938 г. Пасля II Сусветнай вайны раскопкамі распараджаліся ўлады Грэцыі.

Археалогія

Раскопкі паказалі, што паселішча на месцы Тырынфа ўзнікла ў неаліце, аднак яго росквіт прыйшоўся на бронзавы век, перыяд панавання ахейцаў.

У друг. пал. II тыс. да н. э. быў ўзведзены акропаль, які ўяўляў сабою ўмацаваную на пагорку рэзідэнцыю манарха. Яго будаўніцтва праходзіла ў тры этапы:

Пад час уварвання дарыйцаў Тырынф панёс вялікія страты, але археолагі ўпэўнены, што палац быў бесперапынна населены да VIII ст. да н. э. У класічны перыяд горад меў ужо другараднае значэнне. У 468 г. да н. э. ён быў разбураны Аргасам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гарады Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Бронзавы век
Катэгорыя·Жалезны век
Катэгорыя·Археалогія ў Грэцыі
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Грэцыі