wd wp Пошук:

Тыпу Султан

Тыпу Султан (кан.: ಟಿಪ್ಪು ಸುಲ್ತಾನ್, урду: سلطان فتح علی خان ٹیپو); лістапад 1750 года, Дэванахалі — 4 мая 1799 года, Серынгапатам) — мусульманскі кіраўнік дзяржавы Майсур са сталіцай у Серынгапатаме, які ў саюзе з французамі вёў англа-майсурскія войны з Брытанскай Ост-Індскай кампаніяй.

«Тыгр Майсура», натхніцель супрацьстаяння брытанскім каланізатарам, пазіцыянуецца як нацыянальны герой у Пакістане і ў некаторых штатах Індыі.

Біяграфія

Тыпу нарадзіўся ў сям’і Хайдэра Алі, у той час афіцэра ў майсурскай арміі, і яго другой жонкі, Фацімы, ці Фахр-ун-Нісы. У розных крыніцах фігуруе як Султан-Фатэх-Алі-Хан-Шахаб, Тыпу-Сахіб-Бахадур-хан, Тыпу-Султан-Фатых або Алі-Хан-Бахадур-Тыпу-Султан.

Калі Тыпу быў дзіцем, яго бацька захапіў уладу ў Майсуры. Атрымаўшы ў спадчыну прастол пасля смерці бацькі, ён праявіў сябе як таленавіты палкаводзец, навуковец і паэт. Тыпу быў набожным мусульманінам, але большасць яго падданых былі індуістамі. Па просьбе французаў ён пабудаваў хрысціянскую царкву — першую ў Майсуры. Ён ведаў некалькі моў.

У знешняй палітыцы Хайдэр Алі і Тыпу Султан абапіраліся на саюз з французамі. Іх арміі, навучаныя французамі, паспяхова ваявалі з маратхамі, кіраўнікамі Малабара, Курга, Беднура, Карнатака і Траванкора. Тыпу Султан атрымаў значныя перамогі над англічанамі ў першай і другой англа-майсурскай войнах. Праз год пасля смерці бацькі заключыў з англічанамі ў 1784 годзе Мангалорскі дагавор.

Тыпу Султан вёў заваявальныя войны супраць сваіх суседзяў і жорстка душыў паўстанні ў межах сваіх тэрыторый, дэпартуючы цэлыя народы. Непрымірымы вораг англічан, у 1789 годзе ён напаў на саюзны ім Траванкор, чым справакаваў чарговы маштабны канфлікт. У выніку паражэння ў трэцяй англа-майсурскай вайне Тыпу быў вымушаны падпісаць зневажальны мір, страціўшы шэраг раней заваяваных тэрыторый, такіх як Малабар і Мангалор.

Вырашыўшы стварыць антыбрытанскую кааліцыю, кіраўнік Майсура накіраваў пасольствы ў Асманскую імперыю, Францыю і іншыя магутныя дзяржавы таго часу. Падчас Чацвёртай англа-майсурскай вайны аб’яднаныя сіламі брытанскай Ост-Індскай кампаніі і нізама Хайдарабада перамаглі Тыпу, і ён быў забіты 4 мая 1799 года, абараняючы цытадэль Серынгапатама.

Расправы Тыпу над палоннымі немусульманамі і ваеннапалоннымі ператварылі яго ў супярэчлівую фігуру індыйскай гісторыі. Дагэтуль індыйскія мусульмане ўзвялічваюць яго як нацыянальнага героя, тады як індуісты схільныя падвяргаць яго крытыцы[8]. Тыпу правёў шэраг адміністрацыйных рэформаў у Майсуры; да яго інавацый адносяць і т.зв. майсурскія ракеты. Ён заахвочваў пашырэнне выкарыстання сваімі падданымі персідскай мовы і урду.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 2 снежня 2016.
  2. https://books.google.com.pk/books?hl=fr&id=hkbJ6xA1_jEC
  3. History of Tipu sultan — С. 6. — ISBN 81-87879-57-2
  4. Tippu Sultan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Tipu Sultan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Tipu // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Hasan M. History of Tipu Sultan — ISBN 81-87879-57-2
  8. TIPU SULTAN VILLAIN OR HERO? Архівавана 17 ліпеня 2012. (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў Брытанскай Індыі
Катэгорыя·Постаці Карнатакі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карнатацы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 4 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1799 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1750 годзе
Катэгорыя·Індыйскія манархі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных