wd wp Пошук:

Тынскі храм

Храм Дзевы Марыі перад Тынам (чэшск.: Kostel Panny Marie před Týnem — Týnský chrám) — дамінанта Старамесцкай плошчы Прагі. Будаўніцтва сабора пачалося ў XIV стагоддзі, а канчаткова завяршылася толькі ў 1511 годзе. Напачатку XV стагоддзя Тынскі храм стаў не толькі духоўным цэнтрам Старога Горада, але таксама і галоўным гусіцкім касцёлам Прагі. У 1621 годзе сабор перайшоў да езуітаў. Тым часам у галоўнай статуі была прыбрана залатая чара, сімвал Рэфармацыі, і надпіс «Праўда перамагае».

У фундаменце сабора — раманскія і раннегатычныя падмуркі. Яшчэ ў XI стагоддзі тут стаяў невялікі раманскі касцёл. У XIII стагоддзі замест яго была пастаўлена гатычная пабудова. У XIV стагоддзі было распачата будаўніцтва новага храма. Ён стаў галоўным храмам Старэ-Места. Аўтарства прыпісваецца Мацьё Араскаму і маладзейшаму Пятру Парлеру. Стыль Парлера навочна бачны ў карунках вокнаў галоўнага нефа і заходнім акне. Гатычная архітэктура ідэальна гармануе з аздабленнем, якое з’явілася ў наступных стагоддзях. Значная частка інтэр’еру аформлена ў стылі барока.[1]

Алтар у стылі барока быў выкананы ў 1649 годзе мастаком Каралам Шкрэтай.

У саборы пахаваны вялікі астраном Ціха Брагэ.

Зноскі

  1. Артем Мишин Тынский храм(нявызн.) (Храм Девы Марии перед Тыном) (29 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 29 снежня 2008.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Храмы паводле алфавіта
З’явіліся ў 1510 годзе
Храмы Прагі
Каталіцкія храмы Чэхіі
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Старэ-Места
XVI стагоддзе ў Празе