Тушамля́нка — рака ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Нараў (басейн Заходняга Буга). Даўжыня 9 км[1]. Пачынаецца за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Тушамля, вусце каля вёскі Броўск. Рэчышча каналізаванае.